|
|
Saturday, February 25th, 2012
|
|
|
ДОПОЛНИТЕЛЬНЫЕ УСЛУГИ
«Конная усадьба Буцевичи» представляет собой бурно развивающуюся ячейку агро-экотуризма, а поэтому мы готовы предоставить все возможные варианты данного вида досуга. К примеру, желает ли дорогой посетитель посадить картошку, будем сажать. Как положено за плугом, внося экологически чистые органические удобрения. Можем даже и урожай собирать на следующий день, если захотите, освоить весь процесс выращивания национального овоща. Желаете косить, будем косить. С обязательным предварительным мастер классом и травмобезопасной косой. адна з безлічы аграсядзіб
так і бачу сям'ю ўсходніх баяр, што знаёмяць сваіх чадаў з цяжкасцю пражывання ў аграрнай краіне :)
|
|
|
|
каб не рабіць ранішюю гімнастыку, уладкаваўся на працу.
|
|
|
а таму, відаць, што праз беларусаў ногу сабе паламаў. так ужо хацеў падняць у тых пачуццё ўласнай вартасці і пыхі, але ж не выйшла ў яго
|
|
Saturday, April 16th, 2011
|
|
Tuesday, April 12th, 2011
|
|
|
|
па навінах паказваюць праведны гнеў людзей з вуліцы, але чуць ад адукаваных людзей падтрымку інтэрнавання "панікёраў" з відамі на крымінал вось гэта сапраўднае цемрашальства..
|
|
|
|
узрушана перабіраем кнігу нумароў сваіх блізкіх, каб пасля апошняга "алё" падрыхтавацца да катарсісу жалобы па невядомых жыццях, страчаных на старонках смі.
|
|
Wednesday, March 23rd, 2011
|
|
|
нішто так не прыцягвае мяне ў дзяўчатах, як здольнасць лузгаць семкі. гатовы назіраць за гэтым бясконца. паглынаючы адну за адной, чараўніца распраўляецца з ускрыццём чорнай капсулы без дапамогі рук. міміка твару, засяроджанасць працэсам, калі чытанне пераўтвараецца ў неістотную дэкарацыю гэтага працэсу. хараство ж якое..
|
|
|
раптоўна не працягнулі кантракт. кіраўніцтва ўжо даўно падавала знакі неспакойнаму супрацоўніку, які ўсё вымагае і вымагае павагі да сябе ў сферы працоўных адносінаў. і таму аказалася прасцей знайсці маўклівых працаўнікоў, што цягнуць лямку без асаблівага імпэту, але з шчыльна зачыненымі вуснамі. або неяк празналі, што я быў на плошчы і не папаўся.
таму без аніякіх спагнанняў і з высока паднятай галавой рушым наперад.
|
|
Tuesday, September 28th, 2010
|
|
|
здаецца, у нашага любімага прэзідэнта развілася фобія выбарчага працэсу і ўсіх уласцівых яму працэдур. усялякімі хітрыкамі пазбягае погляду на сваю кандыдатуру, як на адну з шэрагу. ён не выказваецца публічна пра жаданне балатавацца, падае дакументы праз службовы ўваход і службовыя рукі радзькова, не мае сваёй выбарчай праграмы, не гатовы да сустрэчы з выбарцамі, не гатовы да ўдзелу ў дэбатах. нібыта "кандыдат лукашэнка" гэта такі часовы і непрыемны стан, які трэба перацярпець, каб і надалей заставацца "прэзідэнтам лукашэнкам". таму слушным падаецца аказанне ўціску з боку апазіцыі менавіта на гэты стан кандыдатавасці лукашэнкі, бо тут ён найболей прыступны і слабы. калі прэзідэнта ведаюць усе і ўсе з ім даўно змірыліся і жывуць, то кандыдата лукашэнку яны яшчэ(ну ці ўжо як гадоў 10 ) і не бачылі. абывацелі з цікавасцю разглядаюць прэтэндэнтаў, але пры гэтым памятаюць хто ёсць прэзідэнтам. і ад гэтага, відаць, трэба адштурхоўвацца. варта вывесці лукашэнку прэзідэнта з падсвядомасці людзей на святло выбарчага поля і ацэнак. дамагчыся таго, каб кандыдат перамог прэзідэнта.
|
|
|
ляжаў у ложку і думаў над тым, як бы падбавіць гучнасці дажджу, што ліецца за вакном. паколькі расчыненае вакно не дапамагала, вырашыў сцішыць калонкі. добрай ночы
|
|
Wednesday, June 2nd, 2010
|
|
|
выпадкова адшукаў яшчэ адзін сродак, як хутка, і без шкоды для печані, заснуць. бярэм прыналежную сэрцу левую руку і намацваем ёй на запясці правай рукі пульс. заплюшчваем вочы і засяроджваемся на гэтым рытме. спакваля засынаем.
|
|
|
калі ты едзеш у незнаёмую мясцовасць у госці да цікавых табе людзей, то падсвядома ці не, але суадносіш любое месца, з'яву ці рэч у наваколлі з гэтымі людзьмі. адчуваеш ва ўсім прыналежнасць да іхнага месца, іхныя сляды. уся прастора дастасоўваецца да створанага табою вобразуу, да тваіх уражанняў аб гэтым чалавеку.
|
|
|
не люблю, калі наяўнасць сродкаў сувязі выкарыстоўваюць як нагоду для маральнага ўціску, шантажу, крыўды. калі няма адказу, то г.зн. што няма адказу. толькі і ўсяго. і гранічная шчырасць тут не прычым. і я добра разумею, што адсутнасць памкнення да дыялогу - з'ява шкодная і дэструктыўная.
|
|
|
бывае, што сняцца дзіўныя сны. то топяць, то забіваюць, то гадзіннік пераводзяць, як толькі што было..
|
|
Thursday, February 25th, 2010
|
|
|
|
ужо другі раз сустракаю дзяўчыну з графітавымі вачыма
|
|
Monday, February 22nd, 2010
|
|
|
такім снегам, хутчэй за ўсё, накруціць да вясны сотку на лыжах ужо не атрымаецца. ;o(
здолеў выбегчы 20 км са 100 хвілін на раўніннай мясцовасці, але з даволі цяжкім 200м пад'ёмам на кожным крузе.
|
|
Sunday, February 14th, 2010
|
|
|
некуды сыйшла ўпэўненасць. людзі незаўважна запыліліся, сталі такімі пашкоджанымі наждачкай(?) люстрамі. не ўдаецца пераконваць. думкі сыходзяць у кардон. можа гэта не яна кудысьці сыйўда, а я разупэўніўся. хіба я нешта зразумеў і таму не навязваю сваю волю? неяк трапна заўважыла, што са мной яна вучыцца казаць "не". з такой шчырасцю і бездакорнасцю ўвагнаць штых зможа не кожны патолагаанатам. а я толькі і паспяваю, што прымаць на сябе ўдары. той бы параіў ужыць актыўныя захады. але ж гэта ўсё роўна, што навучаць снежную каралеву плаванню ў басейне з падагрэвам, а потым засунуць у турбасалярый. хаця я саграваюся побач з ёю, нават калі ў мяне тэмпература за 38, сухі кашаль і набітая паралонам галава. яна хоча быць адна
|
|
Tuesday, February 9th, 2010
|
|
Saturday, February 6th, 2010
|
|
|
ізноў нечакана для сябе захварэў. верагодна, што прастыў у цягніку "гродна-гмоель" тыдзень таму. яшчэ да таго ўсугубіў лыжным выхадам у завіруху з ліхтарыкам на голую галаву ў навушніках. надзеі на тое, што лыжныя чаравікі неяк разносяцца, не спраўдзіліся. яшчэ б яны спраўдзіліся, калі памер на добрых дзве адзінкі меншы за ступню :)
асабліва было невыносна балюча, калі нейкія піянеры апярэджвалі класічным стылем у той час, як я канькабежыў на адной назе, нібы падбіты лось.
сяджу зараз з набітымі ў нос зубкамі часнаку і паглынаю шакалад, заліваючы вочы разагрэтым віном.
|
|
|